Гэты верш Вера Рыч, ангельская паэтка і перакладчыца зь беларускай і ўкраінскай, апублікавала 11 сьнежня, за некалькі дзён да сьмерці. Сьветлая памяць!

Вера Рыч падчас наведвання рэдакцыі НН у красавіку 2007 года. Здымак Андрэя Лянкевіча.

* * *

Даруй, калядную паштоўку
Шлю не да сьвятаў, а цяпер:
Грып падкасіў тваю сяброўку
І ёй было не да папер.
Мой доктар кажа: «Вірус – зьвер,
І лекі – болей не ахова.
У гэтым горадзе, павер,
Такога «шчасьця» дастаткова!»

Пяць дзён да сьвятаў, і я зранку
Сядаю за паштоўкі… Не!
Чарговая неспадзяванка,
А зь ёю праца для мяне:
Пісаць аб крызысах, вайне
І росьце цэн – абавязкова,
Бо сёньня ў кожнай навіне
Такога «шчасьця» дастаткова.

Нарэшце сьвята! Да бяседы!
І я ўздымаю першы тост:
«Хай нас мінаюць сум і беды,
Хай нам удача ў поўны рост!
Віном, гарэлкай скончым пост.
Джын, віскі, ром – усё гатова.
Дык будзьма! Cheers! Na zdrowie! Prost!»
Такога шчасьця дастаткова!

Пасылка

Дазволь, як дыкенсаўскі Цім,
Напрыканцы прамовіць слова:
«Дай Бог здароўя нам усім!»
Дальбог, для шчасьця дастаткова!

* * *

Belated greeting

This greeting comes to you, alas,
Far far too late for Christmas Day,
But great disaster came to pass:
I caught the ’flu — or anyway
Some bug — the Doctor did not say
Just what it was had caused the bout,
Though he proclaimed without delay:
«There is a lot of it about».

Five days to Christnas, I got up
And hoped (in vain) my cards to write!
But troubles flowed into my cup,
And deadlines came at me, full‑flight,
I had to type, both day and night
On every crisis, threat and doubt
That pours on festive joy its blight
(There is a lot ot it about!).

All done at last! I raise a toast:
Good luck to you from head to shoes,
May New Year bring what you wish most,
Good fortune pour from flowing cruse.
Let’s meet and drink some festive booze:
Wine, whisky, champagne, port or stout,
Rum, vodka, gin — whate’er you choose:
There is a lot of it about.

* * *

Envoi

Friend, at this season of good‑will,
I raise with Tiny Tim my shout:
«God’s blessing on us all!» For still
There is, praise be, a lot about!>

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру