Мінская міліцыя распаўсюдзіла відэа і раскадраваныя фатаздымкі, на якім адлюстраваны меркаваны забойца 21-гадовай касіркі пункта абмена валюты «Абсалютбанка» ля ўніверсама «Аўтазаводскі» 10 снежня ў Мінску.

Нагадаем, што вечарам таго дня (21:13) інкасатарам-кіроўцам ў памяшканні абменніка была знойдзена 21-гадовая Таццяна Пятрова з мноствам колата-рэзаных ран у вобласці шыі і тулава.

Прыкметы падазраванага:

На выгляд 20-35 гадоў,
Сярэдняга целаскладу,
Рост – 185 см і вышэй

Быў апрануты:

У вязаную шапачку чорнага колера,
Куртку падоўжаную прамога крою карычневага ці ахоўнага колеру
Пальчаткі скураныя чорнага колеру
Нагавіцы кававага або шэрага колеру
Красоўкі чорнага колеру са значком на пятцы у выглядзе вугалка ці пялёсткаў белага колеру
За плячыма насіў заплечнік падоўжанай формы, чорнага колеру.

***

Праваахоўчыя органы просяць усіх грамадзян, якія апазналі гэтага чалавека, або ў дзень забойства карысталіся гэтымі гандлёвымі аб’ектамі, звярнуцца ў органы ўнутраных спраў

па тэлефонах 340-02-02, 356-02-02, ці па тэлефоне 102.Можна напісаць таксама электронны ліст на адрас [email protected]

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру