Прагноз надвор’я ў Беларусі на 29—31 снежня.

Рэспубліканскі гідраметэацэнтр паведамляе, што 29 снежня ў Беларусі чакаецца значнае пагаршэнне надвор’я: працяглы снег, у многіх раёнах снег моцны. Вецер паўночна‑заходні 6—11 м/с, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі парывы да 15—20 м/с. Завіруха, па ўсходзе краіны снежныя заносы. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак ад 0 да мінус 6°С.

У Мінску 29 снежня воблачна, працяглы снег, часам моцны, раніцай і днём завіруха. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна‑заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 1—3°С.

У наступныя двое сутак, 30—31 снежня, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 30 снежня ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўночна‑ўсходняй палавіне кароткачасовы снег, ноччу месцамі завіруха. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна‑заходні, заходні 6—11 м/с, ноччу месцамі па Мінскай і Гомельскай абласцях парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—9°С, днём мінус 1—7°С.

31 снежня месцамі, пераважна па поўдні, снег, слабая завіруха. На дарогах галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна‑ўсходні 4—9 м/с, па поўдні парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3—10°С, ноччу па паўночна‑ўсходняй палове пры праясненнях да мінус 13—15°С.

У Мінску 30 снежня воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай кароткачасовы снег, месцамі завіруха. Днём без істотных ападкаў. Вецер паўночна‑заходні, заходні 7—12 м/с, ноччу месцамі парывы да 15—17 м/с. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3—5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?