У Мінску з 1 студзеня 2010 г. прыпаркавацца на камунальнай паркоўцы можна будзе бясплатна. Пра гэта паведаміў дырэктар ГУ «Паркоўкі сталіцы» Леанід Дарашчонак.
Суразмоўца растлумачыў, што з наступнага года ў сталіцы адменены мясцовы збор з карыстальнікаў за паркоўку транспартных сродкаў у спецыяльна адведзеных месцах.
Напрыклад, за пакінуты на час свой аўтамабіль на камунальнай паркоўцы каля ЦУМа па вуліцы Гікала з новага года плату спаганяць ўжо не будуць, а раней паркоўка была платнай. «Такое рашэнне прынята на нядаўняй сесіі Мінгарсавета у выкананне бюджэту Беларусі на 2010 год. Гэта ініцыятыва кіраўніцтва краіны і Міністэрства фінансаў і накіраваная яна на зніжэнне падатковай нагрузкі», — растлумачыў Леанід Дарашчонак.
Выключэнне складуць ведамасныя стаянкі, на якіх спаганяецца не збор, а плата за захоўванне машыны.
Напрыклад, на ТЦ «Ждановічы» ці іншых буйных гандлёвых аб’ектах.
Зараз у Мінску дзейнічаюць 26 камунальных парковак.