Адгадайце твор па апісанні галоўнага героя
Большасць гэтых твораў беларускіх аўтараў мы вывучалі ў школе, па іх зняты фільмы і пастаўлены спектаклі. Яны лічацца класікай беларускай літаратуры. А ці зможаце вы адгадаць твор па апісанні галоўнага героя? Давайце праверым!
Стартуем
Галоўны герой — хлопчык, жыццё якога напоўненае разнастайнымі прыгодамі. Абставіны спрыяюць таму, што ён здзяйсняе гераічныя ўчынкі. Падзеі, апісаныя ў творы, прыпадаюць на перыяд германскай акупацыі падчас Першай сусветнай вайны.
На жаль, не. Гэта "Міколка-паравоз" Міхася Лынькова.
На жаль, не. Гэта "Міколка-паравоз" Міхася Лынькова.
Слушна. Як не цяжка здагадацца, імя галоўнага героя -- Міколка.
На жаль, не. Гэта "Міколка-паравоз" Міхася Лынькова.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Галоўная гераіня кахае шчыра і гатова быць з хлопцам у любых умовах. Але абставіны гэтаму не спрыяюць. Злыя языкі пераканалі хлопца ў здрадзе каханай. На роспыты ганарлівая дзяўчына адказвае, што ўсё адбылося па ўзаемнай згодзе, і абзывае хлопца дурнем. У выніку галоўная гераіня выходзіць замуж за нялюбага, але багатага.
Не, вы памыліліся. Гэта раман Івана Мележа "Людзі на балоце". А галоўную гераіню завуць Ганна Чарнушка.

Так, дакладна! А галоўную гераіню завуць Ганна Чарнушка.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Галоўны герой — вядомы ў горадзе хірург, які жыве спакойным і шчаслівым жыццём. Але адна сустрэча будзіць у ім ўспаміны з гадоў ваеннай маладосці. Тады жыццё маладога падпольшчыка выратавала дзяўчынка — дачка доктара, які быццам супрацоўнічаў з немцамі. Праз шмат год ганенняў, лагераў, дачка «ворага народа» апынулася ў бальніцы. Ёй патрэбна аперацыя.
Бінга! Сапраўды, гэта адзін з самых вядомых твораў Івана Шамякіна. Імя хірурга — Антон Яраш. А імя яго выратавальніцы і пацыенткі — Зося Савіч.
На жаль, не. Гэта раман "Сэрца на далоні" Івана Шамякіна. Імя хірурга — Антон Яраш. А імя яго выратавальніцы і пацыенткі — Зося Савіч.
Вы памыліліся. Гэта раман "Сэрца на далоні" Івана Шамякіна. Імя хірурга — Антон Яраш. А імя яго выратавальніцы і пацыенткі — Зося Савіч.
На жаль, не. Гэта раман "Сэрца на далоні" Івана Шамякіна. Імя хірурга — Антон Яраш. А імя яго выратавальніцы і пацыенткі — Зося Савіч.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Галоўная гераіня з мужам жыве на хутары. Калі прыходзяць германскія акупанты яна па-свойму супраціўляецца. У пэўны момант яна вырашае купіць за апошняга парсючка бомбу і падарваць мост. Але задуманае выкрываецца. Не бачачы магчымасці выратавацца, жанчына замыкаецца ва ўласнай хаце і падпальвае яе.
Не. Гэта аповесць Васіля Быкава "Знак бяды"
Не. Гэта аповесць Васіля Быкава "Знак бяды"
Правільна! А імя галоўнай гераіні — Сцепаніда.
Не. Гэта аповесць Васіля Быкава "Знак бяды".
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Герой гэтай п'есы — хлопчык-вундэркінд, узровень інтеллекту якога шмат у чым пераўзыходзіць узровень многіх дарослых. Ён уступае ў палеміку з татам і мамай, плануе стаць прэзідэнтам, таму не прапускае ніводнай палітычнай праграмы па тэлебачанні і выпрацоўвае ў сабе пэўныя рысы характару, эксперыментуе над блізкімі. Змаганне са светам крывадушнасці і хлусні даводзіць яго да спробы самагубства.
Дакладна! А свайго галоўнага героя аўтар назваў проста — Малыш.
Не, гэта п'еса "Зацюканы апостал" Андрэя Макаёнка. А свайго галоўнага героя аўтар назваў проста — Малыш.
Не, гэта п'еса "Зацюканы апостал" Андрэя Макаёнка. А свайго галоўнага героя аўтар назваў проста — Малыш.
Не, гэта п'еса "Зацюканы апостал" Андрэя Макаёнка. А свайго галоўнага героя аўтар назваў проста — Малыш.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Герой гэтай п'есы — незаўважны і ціхі навуковец, якога папракаюць за нясмеласць і беспрынцыповасць, знаходзіць спосаб выставіць на пасмешышча дырэктара навуковага інстытута, агрэсіўнага невука і шарлатана, які просіць напісаць за яго навуковую працу.
На жаль, памылка. Гэта п'еса "Хто смяеца апошнім" Кандрата Крапівы. А прозвішча вучонага — Туляга.
На жаль, памылка. Гэта п'еса "Хто смяеца апошнім" Кандрата Крапівы. А прозвішча вучонага — Туляга.
На жаль, памылка. Гэта п'еса "Хто смяеца апошнім" Кандрата Крапівы. А прозвішча вучонага — Туляга.
Дакладна. А свайму герою аўтар даў вельмі харатэрнае прозвішча Туляга.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Галоўны герой гэтага твора — малады настаўнік, які прыязджае на працу ў глухую вёску. Там ён не толькі з усёй душой аддаецца справе навучання мясцовых дзяцей, але і перажывае першае каханне. Пачуцці ўзаемныя, але дзяўчына не хоча іх праяўляць, ды і сам герой не гатовы жаніцца. Ахвярай кахання становіцца маладая дзікая груша, пасаджаная настаўнікам у гонар каханай.
Дакладна! А галоўнага героя завуць Андрэй Лабановіч.
Не. Гэта раман "У палескай глушы" Якуба Коласа. А імя галоўнага героя — Андрэй Лабановіч.
Не. Гэта раман "У палескай глушы" Якуба Коласа. А імя галоўнага героя — Андрэй Лабановіч.
Не. Гэта раман "У палескай глушы" Якуба Коласа. А імя галоўнага героя — Андрэй Лабановіч.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Герой гэтай паэмы — дзіўнаваты пастушок, на якога нават бацькі лаяцца за чулую душу і які больш за надзённую працу цікавіцца музыкай. Пасля смерці дзеда ён са скрыпкай ідзе блукаць па свеце ў пошуках сваёй долі. На сваім шляху хлопец трапляе ў розныя сітуацыі, а таксама сустракае сапраўднае каханне.
На жаль, памылка. Гэта паэма Якуба Коласа "Сымон-музыка".
Дакладна!
Не, вы памыліліся. Гэта паэма Якуба Коласа "Сымон-музыка".
Не, вы памыліліся. Гэта паэма Якуба Коласа "Сымон-музыка".
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Галоўны герой — малады навуковец-фалькларыст, збіўшыся са шляху падчас буры, трапляе ў радавое памесце, гаспадыню якога зводзяць з розуму прывіды. Ён высветляе, што дзяўчыну палохалі апякун і ўпраўляючы, каб завалодаць спадчынай. Калі ўсё высвятляецца, малады чалавек жэніцца на дзяўчыне і з'язджае з ёй.
Дакладна! А галоўнага героя завуць Андрэй Беларэцкі.
На жаль, памылка. Гэта раман "Дзікае паляванне караля Стаха". А галоўнага героя завуць Андрэй Беларэцкі.
На жаль, памылка. Гэта раман "Дзікае паляванне караля Стаха". А галоўнага героя завуць Андрэй Беларэцкі.
На жаль, памылка. Гэта раман "Дзікае паляванне караля Стаха". А галоўнага героя завуць Андрэй Беларэцкі.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Галоўны герой гэтага твора атрымлівае пасаду ў выканкаме загадчыка культаддзела. Каб узняць узровень культуры ў раёне, ён арганізоўвае масу бязладных абсурдных культурных мерапрыемстваў. Паралельна з нястомнай грамадскай дзейнасцю герой таксама актыўна спрабуе наладзіць і сваё асабістае жыццё.
Не, гэта "Запіскі Самсона Самасуя" Андрэя Мрыя.
Бінга!
Не, гэта "Запіскі Самсона Самасуя" Андрэя Мрыя.
Не, гэта "Запіскі Самсона Самасуя" Андрэя Мрыя.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Не адчайвайцеся
Хіба што вы не адносіцеся да аматараў беларускай літаратуры. Магчыма, на ўроках беларускай літаратуры вы займаліся чымсьці іншым. Але ніколі не позна ўзяць у рукі цікавую кнігу!
Па новай
Не адчайвайцеся
Беларуская літаратура не адносіцца да вашых захапленняў. Магчыма, вы чыталі некаторыя творы, толькі вось забыліся іх змест. Але ніколі не позна ўзяць у рукі цікавую кнігу!
Па новай
Няблага
Магчыма, вы чыталі большасць гэтых твораў, але вось іх змест вам згадаць цяжкавата.
Па новай
Вельмі няблага!
Магчыма, аы чыталі большасць гэтых твораў, але вось іх змест вам згадаць цяжкавата.
Па новай
Выдатны вынік!
Вашым ведам можна пазайздросціць.
Па новай
Неверагодна! Вы сапраўдны аматар беларускай літаратуры!
Вы сапраўдны аматар беларускай літаратуры!
Па новай