30 снежня адбудзецца прэс‑канферэнцыя прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускім сродкам масавай інфармацыі.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ.
Прэс‑канферэнцыя пройдзе ў Мінску ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі.
Пачатак мерапрыемства запланаваны на 12.00.
Упершыню ў межах прэс‑канферэнцыі кіраўніка дзяржавы пройдуць прамыя ўключэнні з рэгіянальных студый, і рэгіянальныя журналісты атрымаюць магчымасць задаць пытанні прэзідэнту.
Трансляцыя прэс-канферэнцыі пачнецца ў 12.00 па Першым канале Беларускага радыё.
У вячэрнім тэлеэфіры Першага нацыянальнага тэлеканала, а таксама каналаў АНТ і СТВ будзе паказана тэлеверсія прэс-канферэнцыі.
0
0
0
0
0
0