Цяпер спектакль называецца «Translations» («Пераклады»). І аўтар не Янка Купала, а ірландскі драматург Брайан Фрыл. У астатнім сэнс той жа.
Як памятаем, ідэя «Тутэйшых» была ў тым, што жывуць тут сабе
У «Translations» у вас не аднойчы будзе ўзнікацьдэжа-вю да геніяльнай п’есы Купалы. Толькі ў ролі беларусаў тут ірландцы са сваёй «птушынай мовай», а ў ролі захопнікаў — ангельскія каланісты, якія не могуць вымавіць назвы мясцовых рэк і вёсак, і таму перайначваюць іх на свой капыл.
Сярод мясцовых знаходзіцца хлопец Оўэн, які пажыў у Дубліне і «акультурыўся», вывучыў англійскую. І за трыццаць срэбранікаў (а дакладней, усяго 2 шылінгі за дзень) робіцца перакладчыкам і памочнікам ангельскіх жаўнераў, якія, здаецца, усяго толькі складаюць мапу мясцовасці. Але на справе гэтая мапа знішчае старадаўнія ірландскія назвы, знішчае мову і памяць мясцовага насельніцтва. Самога ж Оўэна ангельцы называюць Роландам. Ім так прасцей. А
І тут, на фоне нацыяналістычнай трагедыі ўзнікае
Карацей, нехта з мясцовых, выглядае, грохнуў таго Джона: няма чаго, маўляў, нашых дзевак псаваць. І тут ангельскія жаўнеры выяўляюцца не проста складальнікамі мапы. Начальнік кажа: «Калі цягам сутак вы не дапаможаце мне адшукаць Джона, мы пачнем страляць ваша быдла, калі не знойдзем праз двое сутак — руйнаваць вашыя хаты».
І тыя ірландцы, зусім як
Рэжысёр спектакля, мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін узмацніў паралелі. Карэннае насельніцтва размаўляе
Трэцяя мова спектаклю — каларытная трасянка, на якой гавораць многія беларусы, мяркуючы, што размаўляюць на «великом и могучем», стараючыся дагадзіць новым «гаспадарам».
Калі не ведаць гісторыі — што спектакль апавядае пра рэальныя падзеі ў Ірландыі — можна было б падумаць, што Браян Фрыл напісаў сваю п’есу, пабываўшы ў Беларусі.Аднак вам вырашаць — ці настолькі ўжо выпадковыя супадзенні і паралелі. Ці мне проста падалося.
Прэм’ера «Translations» адбылася 23 снежня,
наступныя паказы – 29 снежня, 13, 14, 31 студзеня.