З‑за моцнага снегу і ветру ў чатырох абласцях Беларусі было абясточаныя 360 населеных пунктаў. Пра гэта паведаміў прэс‑сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі.
Паводле яго словаў, у Гомельскай вобласці абясточаныя 224 населеныя пункты, з якіх у 83 электразабеспячэнне ўжо адноўлена, у Брэсцкай — 77 (45), Магілёўскай — 58 (46).
У Мінскай вобласці быў абясточаны толькі адзін населены пункт, дзе электразабеспячэнне таксама адноўлена. «Дадзеныя прыведзены на 13.00. Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы, інфармацыі аб пацярпелых няма», — удакладніў Віталь Навіцкі.