Улада105105

Лукашэнка: «Моўныя пытанні ў краіне раз і назаўсёды вырашаныя. Прынамсі, пакуль я прэзідэнт»

Кіраўнік Беларусі даў 30 снежня прэс‑канферэнцыю ў Нацыянальнай бібліятэцы з нагоды вынікаў 2009 года.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў 30 снежня прэс‑канферэнцыю ў Нацыянальнай бібліятэцы з нагоды вынікаў 2009 года. На мерапрыемства былі запрошаныя як прадстаўнікі агульнанацыянальных СМІ, так і раённых, як дзяржаўнай прэсы, так і недзяржаўнай. Усяго ўдзельнічала амаль 200 журналістаў.

Пра недзяржаўную прэсу Лукашэнка сказаў, што «вы можаце ў жывым эфіры прадэманстраваць сябе. Задаць пытанні не толькі, якія хвалююць сябе, але і людзей і грамадства».

Першае пытанне задае Юры Пракопаў з БТ. Пытаецца пра дэвальвацыю, ці будзе яна ў наступным годзе?

«Зніжэнне курсу рубля ў 2009 годзе было абумоўлена аб’ектыўнымі прычынамі, і не ў нас гэтая прычына. Мы нават спазніліся з дэвальвацыяй — гэта трэба было зрабіць у канцы 2008 году. Мы маглі б і не дэвальваваць сваю валюту, але тады б не гаварылі пра 5‑мільярдны даляравы запас. Міжнародныя фінансавыя арганізацыі нам таксама гэта прапаноўвалі, але ніколі не дыктавалі. Калі мы ішлі па рэкамендацыях партнёраў у Расіі, Кітаі, ЕС, ЗША, то ці была бязвыхадная сітуацыя, ці нам тое трэба было. Па дэвальвацыі і свінячым грыпе я, дарэчы, ніколі нічога не казаў.

Задача Пракаповічу была адна: задаволіць попыт людзей на валюту. Нават калі б апошнія грошы засталіся — аддалі б у абменнікі.

Дэвальвацыя — гэта вымушаны захад. Нават багатая Расія яшчэ мацней дэвальвавала сваю валюту, бо гэта звязана з экспартам тавараў. Гэта непрыемныя рэчы, і перш за ўсё для прэзідэнта. Мы гэта зрабілі, каб не загнаць сябе ў кут. Мне за мяжой казалі, што ў Беларусі зрабілі ўсё, каб не адчуць гэты крызіс».

* * *

Другое пытанне задаў Алесь Ліпай з БелаПАН. Ён задаў пытанне адносна заняпаду беларускай мовы і магчымасці вырашыць гэту праблему.

«Пытанні моўныя ў краіне раз і назаўсёды вырашаныя. Прынамсі, пакуль я прэзідэнт. Мы гэтае пытанне адназначна вырашылі на рэферэндуме.

Хочаце размаўляць па‑беларуску — размаўляйце. Вам ніхто не замінае (сказаў па‑беларуску).

Мова — тая сфера, якая не церпіць гвалту. Гэта тонкая матэрыя — мова, вера. Калі паступаюць студэнты ў ВНУ, то кожны год значны прырост ахвотнікаў здаваць экзамены па беларускай мове. І найперш у вядучых ВНУ. Нават сярод гарадскіх, дзе з аб’ектыўных прычынаў менш размаўляюць па‑беларуску. Цяпер падаўляючая большасць абітурыентаў хоча здаваць экзамены па беларускай мове. Пры перапісе ў мяне нечакана запыталіся пра мовы. І я нечакана адказаў.

Мяне радуе, што маё малое ў машыне слухае песні на беларускай мове — Навуменка, «Сябры».

Яго беларускай мове яшчэ ніхто не вучыў. Я яму вучыць не забараняю, але рэкамендую. Толькі ідыёт у Беларусі можа адмовіцца ад расійскай мовы. У нас няма тэрмінаў па фізіцы, хіміі на беларускай мове. А тыя, што ёсць, сорамна гаварыць. У рускай мове, не расейскай, як некаторыя называюць, наша душа. Мы вельмі шмат у яго ўклалі. Прабачце, што так жорстка адказваў на гэтае пытанне. Я бачу ў вашых вачах, што вы сапраўды любіце беларускую мову.

Але трэба пра гэта менш гаварыць. Давайце ціха і спакойна навучым усіх размаўляць на нашай роднай, сакавітай мове».

* * *

Марыя Ляшук з «Пінскага весніка» задала пытанне пра малочныя супярэчнасці паміж Расіяй і Беларуссю.

«Ці можам мы дапамагчы Расіі па малацэ — пытанне да Расіі. У Расіі ніколі не было шмат малака. Яны баяцца падзення цэн. Наша прадукцыя таннейшая і якаснейшая. Расійская прадукцыя аказалася неканкурэнтназдольнай у параўнанні з беларускай. Расійскі чалавек не павінен галадаць, я аддаў такі загад прэм’ер‑міністру. І мы павінны дапамагчы расіяніну, не бясплатна, канечне. Калі расіяне хочуць павелічэння гэтай плыні з Беларусі, то Анішчанку [галоўны санітарны лекар Расіі, кіраўнік Расспажыўнагляду — НН] трэба вярнуцца да пытання забароны, дамовіцца па пастаўках. Мы гатовыя да гэтага.

Мікалай Ільінскі з «Палескага жыцця» (Пінск) пытаецца пра сацыяльныя праграмы на наступны год.

«Бюджэт будзе мала скарочаны. Сярэдняя заработная плата цягам году павінна дасягнуць 500 даляраў. Гэта задача святая. Пенсіі павінны вырасці на 9‑10%.

Праз год прэзідэнцкія выбары. Таму мы павіны будзе бегчы хутчэй, чым можам».

* * *

Пытанне ад «Белорусской нивы» пра цэны на наступны год.

«Рост цэнаў — гэта зло, з аднаго боку, а з іншага — заробак для нашых людзей.

Нафта і газ цягам году нідзе не падаражалі, апроч Беларусі. І на наступны год нам прапануюць яшчэ большыя цэны.

Калі гэты складнік расце, то куды дзецца ад росту цэн. Мы заўтра можам замарозіць цэны. Але гэта прывядзе да дэфіцыту на прылаўках. Калі ў эканомікі крызісныя з’явы, то лепш не ўмешвацца. Дай эканоміцы самой выплыць, але кантралюй некаторыя працэсы. Вы мяне сёлета крытыкавалі за эканамічную лібералізацыю, на якой нібыта настойвае Захад. Мне здаецца, што мы прайшлі той этап з няяснасцю з цэнаўтварэннем. Менавіта з няяснасцю, а не ростам. На нешта цэны падалі, а на нешта раслі. Вось чаму мы выглядаем так бедна. Негатыўныя працэсы горшаць не могуць, у тым ліку рост цэн».

Пытанне ад «Нашай Талачыншчыны» пра якасць тавараў, што ідзе на экспарт і застаецца ў Беларусі.

«Гэта вельмі небяспечная тэндэнцыя пакідаць тут хлам, а найлепшае — вывозіць. Для мяне гэта адкрыццё. Я пастараюся высветліць, ці так гэта. Тым не менш, задача нумар адзін у нас — прадаць! Гэта пытанне выжывання. Калі мы нешта не прадамо ў Расіі, то шмат чаго там не купім. Хочаш не хочаш, а рынак дыктуе свае ўмовы. Таму мы там вымушаны прадаваць самае лепшае, але самае лепшае павінна быць і ў нас. Наступны год я зрабіў годам якасці. Гэта не выпадкова. Мы павінны замацавацца толькі з вельмі якаснымі прадуктамі, тады мы заваюем новыя рынкі і адстаім старыя».

Пытанне ад «Віцебскага рабочага» пра мясцовыя выбары.

«Чэснае слова, я не напружваюся адносна мясцовых, парламенцкіх, прэзідэнцкіх выбараў. Калі мы выканаем эканамічныя паказчыкі, то людзі падтрымаюць уладу. Падтрымаюць прэзідэнта, калі ён гэтага захоча. Не будзе гэтага — будуць новыя людзі. Ніякага ціску не будзе, ён будзе мець адваротны эфект. Мяне задавальняе, як цяпер працуюць мясцовыя саветы. Яны як бар’ер перад прэзідэнтам. Сталі твар да твару з людзьмі. Яны прымаюць асноўныя ўдары, крытыку. Мы чэсна і прыстойна правядзем і мясцовыя, і прэзідэнцкія выбары».

«Вы кепска адгукнуліся аб крэдытах. Дарма. Калі мы вырашылі адрамантаваць нейкае прадпрыемства, то гэта гатовы зрабіць часта немцы. Кітайцы скупілі ўжо паўсвету — Амерыку, Еўрасаюз. Берлусконі, думаю, не пакрыўдзіцца на мяне, яны дамовіліся, што «Фінмеханіка» дамовілася на будаўніцтва ў Лівіі чыгункі, але туды прыязджаюць кітайцы і прапануюць танней на 30%.

І малайцы кітайцы. Жалезная воля, дысцыпліна.

Калі прадпрыемствы нармальна працуюць, то яны здольныя вярнуць крэдыты. Так увесь свет жыве. Мы акуратна дзейнічаем па крэдытах, асцярожна. Мы не хочам залезці ў даўгі настолькі, каб не вылезці.

За БПС‑банк нам прыстойна заплацілі, хоць і было шкада прадаваць. Проста гэта даўні банк, не нейкі новы. Я лічу, што гэта ўдалая і выгадная ўгода.

Што будзем прадаваць? Калі вы зацікаўленыя ў пакупцы нафтапераапрцоўчых комплексаў, то будзеце мець перавагу, бо жывяце ў Беларусі. Будзе нармальная цана — мы пойдзем на продаж. А яе пакуль няма.

Я прапаноўваю інвестарам прыйсці на прадпрыемства, папрацаваць там два‑тры гады, паказаць як яны кіраваць будуць, што зробяць. А тады ўжо прадпрыемства ваша. Дык ніхто не хоча. Калі дамоўленасці парушаюцца, то мы працаваць не будзем.

Я ніколі не казаў, што лібералізацыя — гэта распродаж прадпрыемстваў. Гэта найперш разняволенне чалавека, а таксама дэбюракратызацыя.

Усе бізнесоўцы буйныя, што трапілі за краты, а потым памілаваныя мной, ніхто мяне не падвёў. Умова была такая: заплаці ў два разы болей, чым нашарлатаніў. Другая ўмова: ідзі працаваць. Прымаеш — добра».

Пытанне ад «Калінкавіцкіх навін» чаму Беларусь пазбегла эканамічнага крызісу.

«Зараз мы хочам выйсці на тыя тэмпы, якія былі да крызісу. Калі я сказаў, што крызісу ў Беларусі няма — гэта не значыць, што мы не бачылі ніякіх крызісных з’яваў. Я хацеў сказаць, што не бачу ніякіх апраўданняў і адгаворак. Мы своечасова плацілі заробкі, пенсіі, стыпендыі. Не дапусцілі беспрацоўя, як у Расіі, Латвіі, Германіі, Іспаніі. Мы паехалі ў Афрыку, Лацінскую Амерыку і па чайнай лыжцы прадавалі, што мелі.

Пытанне пра Мытны саюз і выгады ад яго.

«На гандлі з Украінай кепска гэта яўна не адаб’ецца. Што да Мытнага саюзу, то ўсё робіцца не толькі так, як хоча Лукашэнка ці нехта яшчэ. Кепска толькі адно. Каб прадаць наш трактар у Казахстане, то мыты на яго павышаюцца ў паўтара разы, калі мы яго праз Расію правозім. І мы вырашылі гэтае пытанне. Берлусконі прапанаваў пад Брэстам пабудаваць эканамічны раён Італіі. Я з вялікай надзеяй гляджу на Мытны саюз, на эканамічную інтэграцыю».

Пытанне ад Таццяны Уладзіравай з «Рэспублікі» адносна бюджэтнай падтрымкі прадпрыемстваў.

«Ні ў адной краіне няма такога, каб з бюджэту не падтрымліваліся прадпрыемствы. Калі не можаш іх падтрымліваць, то лепш з імі развітацца».

* * *

Пра прэзідэнцкія выбары

«Будзе нармальна развівацца эканоміка, выканаем мы тое, што абяцалі, людзі падтрымаюць дзейную ўладу, дзейнага прэзідэнта, — сказаў ён. — Не будзе гэтага, будуць іншыя людзі».

Лукашэнка паабяцаў, што з яго боку ніякага ціску ў ходзе выбарчых кампаній не будзе. «Я думаю, што прыйшоў той перыяд, калі ніякай барацьбы не павінна з майго боку быць — ні за прэзідэнцкую пасаду, калі я ў гэтых выбарах буду ўдзельнічаць, ні за тое, каб уплываць нейкім чынам, адміністрацыйна ўплываць, на гэты працэс. Людзі самі павінны вызначыцца. Мы памятаем тыя першыя выбары, калі мяне абралі. Адна з прычын маёй перамогі была ў гэтым жудасным ціску людзей, якія тады былі ва ўладзе. Такая ж сітуацыя ў мяне: любы ціск будзе мець зваротны эфект», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Таму я не напружваюся наконт гэтых палітычных кампаній. Мы будзем сумленна шчыра ісці на выбары».

Што да выбараў у мясцовыя саветы, то прэзідэнт назваў гэта найважнейшай палітычнай кампаніяй 2010 года.

Паводле слоў Лукашэнкі, яго задавальняе работа мясцовых уладаў. «Я ім павінен сказаць дзякуй за тое, што яны як бар’ер перад прэзідэнтам, верхнімі органамі ўлады сталі, тварам да твару перад людзьмі. Яны прымаюць асноўныя ўдары, крытыку — часам незаслужана, таму што не яны вырашаюць некаторыя пытанні. Але яны прымаюць на сябе гэты ўдар», — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што «пытанне стабільнасці і парадку ў дзяржаве шмат у чым залежыць ад мясцовых органаў улады».

Пытанне ад «Белорусов и рынка» пра рэформы.

«Хочаце шокавую тэрапію. Калі ласка. Варыянт ёсць.

За паўгода будзе рэалізавана. Дык нават вы ў «Белорусы и рынку» завыеце!
Тут пытанне не тое, ці гатовы да рэформ, наколькі вы гатовы».

Пытанне пра мыты на аўтамабілі для фізічных асоб

«Што мы збольшага набываем на Захадзе? Мы не купляем новыя аўтамабілі, а купляем патрыманыя. 5‑10 гадоў.

Дзярмо сталі рабіць, нават у Германіі. Што гаварыць пра старыя аўтамабілі.

Я страшна люблю аўтамабілі. Але ці варта аддаваць такія шалёныя грошы за патрыманыя машыны? І мы ўвозім гэты хлам, а не каб паставіць жорсткія бар’еры. І я вінаваты ў гэтым. Мы паспрабавалі з «Фордам», з «Самандам» нешта стварыць. Малы рынак, не хочуць яны.

Хопіць ужо як на звалку вазіць сюды старыя машыны. Для Расіі гэта істотна, і мы ім саступілі.

Нам трэба ўсё ж паставіць недзе заводзік, і кляпаць гэтыя аўтамабілі».

«Я ўжо так доўга засядзеўся ў фатэлі прэзідэнта, што мяне цяжка нечым здзівіць. Канечне, я вельмі перажываў пра сітуацыю ў эканоміцы. Я думаў, што мне тры‑пяць гадоў і я пакажу беларусам, што такое еўрапейская дзяржава.

Заплюшчваў вочы і бачыў. І тут — на табе! Ляснуў гэты крызіс.

Гэта больш за ўсё мяне засмучае».

Лукашэнка: Нікому нічога я не збіраюся аддаваць

«Нікому нічога я не збіраюся аддаваць. Ніякія паўнамоцтвы», — заявіў 30 снежня падчас прэс‑канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка.

Пра Еўропу і апазіцыю

«Мы праcячэм гэтае акно ў Еўропу. Але паверце: не для таго, каб я мог пакатацца ў Аўстрыі на лыжах. Я магу ў Казахстане, ва Украіне пакатацца. У Еўропу ідзе 45% беларускага экспарту, больш за Расію. І мы ў крызіс маем станоўчае сальда ў гандлі з Еўропай. Такі ў мяне інтарэс да Захаду найперш. І без пазіцыі Захаду і МВФ бы нас не падтрымаў. Я разумею, што Еўропа хоча дачакаць выбараў. Ім выгадна мяне пакінуць падвешаным на кручку санкцый. Выгадна вам так, калі ласка. Толькі не размаўляйце з намі, як з дзецьмі. З усіх 27 краін Еўрасаюзу толькі дзве ўпарцяцца: Галандыя (дэмакратыі ім не хапае!) і Вялікабрытанія.

У вас там наркотыкі дазволілі — мы ж не супраць.

Мне тут адзін дыпламат расказваў пра хлопца, якога спецслужбы вывезлі з гораду [мова пра Змітра Дашкевіча, лідэра Маладога Фронта], а таксама пра дзяўчынку, што з БДУ выгналі [Таццяна Шапуцька]. Я пачаў разбірацца. Наша апазіцыя — гэта ж вялікі бізнес. «Народная воля», напрыклад, не хавае, што жыве за кошт заходніх грошай».

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас прэс‑канферэнцыі ў Мінску 30 снежня.

Каментары105

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць3

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі1

Лукашэнка загадаў адпраўляць на ліквідацыю наступстваў урагану палітзняволеных17

«Па выхадных нават чэргі». У Мінску адкрылася «касмічная» зона адпачынку з бясплатным вяровачным гарадком

У Львове стралялі ў палітыка Ірыну Фарыён. Яна ў крытычным стане18

МЗС Германіі пацвердзіў інфармацыю пра смяротны прысуд свайму грамадзяніну ў Беларусі5

Кіраўнік «Белсата» адказаў на абвінавачанні ў фінансавых злоўжываннях на канале

Заснавальнік Яндэкса даў першае інтэрв’ю пасля ўцёкаў з Расіі. Прызнаў свае памылкі10

У Ваўкавыску затрымалі маці і цётку анархіста Францкевіча. Яны прывезлі палітвязню перадачу4

Пра што маўчаў Пётра Сергіевіч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць3

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →