Першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка і віцэ‑прэм’ер Расіі Ігар Сечын праводзяць у Маскве чарговы раўнд перамоваў адносна паставак у Беларусь нафты ў 2010 годзе.

У выпадку станоўчага выніку можа быць падпісаны часовы пратакол аб экспарце расійскай нафты ў Беларусь.

Таксама Сямашка правядзе перамовы з кіраўніцтвам «Газпрома» пра ўмовы пастаўкі газу з улікам планаў беларускага боку падпісаць дадатковае пагадненне на 2010 год да дзейнага цяпер кантракта на 2007—2010 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?