Прагноз надвор'я ў Беларусі на 1—3 студзеня 2010 года.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 1 студзеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, месцамі невялікі снег. Днём па паўднёвым захадзе снег умераны, слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер усходні: ноччу слабы, днём 6—11 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 5—11°С, пры праясненнях да мінус 13—16°С, днём мінус 2—8°С.

У Мінску 1 студзеня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, слабы туман, днём невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні: ноччу слабы, днём 6—11 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 8—10°С, днём мінус 5—7°С.

***

У наступныя двое сутак, 2—3 студзеня, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 2 студзеня ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі, пераважна па поўдні, кароткачасовы снег. У асобных раёнах завіруха, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 6—11 м/с, ноччу па паўднёвым усходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 6—13°С, у крайніх паўднёвых раёнах мінус 4—5°С, ноччу па паўночным усходзе пры праясненнях да мінус 16°С.

3 студзеня месцамі кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 5—10 м/с. Узмацненне марозу.

Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 10—17°С, ноччу пры праясненнях да мінус 20°С.

У Мінску 2 студзеня воблачна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовы снег, днём без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 8—10°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?