Вы не павінны крыўдаваць на Міністэрства інфармацыі за яго папярэджанне. Маразм у гэтай краіне працягвае крэпці.

Летась я праз Еўрапейскае радыё‑тэлебачанне — беларускага і постсавецкага я не слухаю — за паўгода да крызісу пачуў размовы пра яго, і калі ўвосень ён надышоў, для мяне гэта не было нечаканай з’явай. Толькі беларускае начальства пра навіслы над краем крызіс нічога не ведала.

Сёлета ўлетку загаварылі пра эпідэмію грыпу, і ўсе ў Еўропе пачалі рабіць запасы лекаў і папярэджваць насельніцтва. У Беларусі ж была ціш. Пэўне, вырашылі засакрэціць, як і крызіс. У выніку ў нас няма ні Чарнобыля, ні крызісу, ні эпідэміі, ні лекаў. Нічога няма: «Наша родзіна пракрасна і цьвяцёт как макав цвет. Акрамя явленій шчасця, нікаіх яўленій нет!?»

КДБ корміцца са змагання з іншадумствам, чыноўнікі засакрэчваюць навакольную рэальнасць. Суды судзяць за 193.1. Дарма Някляеў шукае людскія рысы ў рэжыме. Акрамя лыча, на ім нічога няма.

І ў Мілінкевіча ні д’ябла не выйдзе. Улада так захапілася анестэзіяй народа, што і сама стала дзераўлянай.

Навідавоку як крах сістэмнай апазіцыі, гэтак і ўлады.

Калі пішаце пра хваробы, трэба таксама згадваць пра значны, не меней за 30‑40%, рост цэнаў на лекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?