Чатыры расійскія банкі — Сбербанк, дзяржкарпарацыя «Банк развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці» (ВЭБ), Газпромбанк і Альфа-банк — выдалі Міністэрству фінансаў Беларусі сіндыкаваны крэдыт у памеры 6 млрд. расійскіх рублёў на тэрмін больш за адзін год.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным 30 снежня сумесным прэс-рэлізе чатырох банкаў.

У дакуменце адзначаецца, што Беларусь «з'яўляецца важным гандлёва- эканамічным і замежнапалітычным партнёрам Расіі». Выдзелены краіне сіндыкаваны крэдыт «будзе накіраваны на развіццё інтэграцыйных і кааперацыйных сувязяў паміж дзвюма краінамі, спрыяць устойліваму росту эканомікі Рэспублікі Беларусь».

Чатыры расійскія банкі прызначаны арганізатарамі размяшчэння на расійскім фондавым рынку дзяржаўных аблігацый Беларусі, намінаваных у валюце РФ. Агульны аб'ём размяшчэння аблігацый складзе 15 млрд. расійскіх рублёў.

Пра магчымасць выдзялення сіндыкаванага крэдыту заявіў падчас візіту ў Беларусь у пачатку снежня кіраўнік Сбербанка Герман Грэф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?