Колькі можна хваліць наша войска. Тое, што пішуць пра яго ў газетах — поўная хлусня. Я вам апавяду, як цяжка і непрэстыжна служыць у нашых узброеных сілах. Як служыць, калі паўсюль брудная вада, дрэнная ежа, дзедаўшчына. У войску мы аддадзеныя самі сабе. Калі «на гражданцы» мы ведалі што нас ахоўвае міліцыя, дык у войску — гэта мы ахоўваем краіну. А нас абараніць няма каму.
Дзедаўшчына — тэма вельмі балючая, бо закранае не адну часць ці падраздзяленне. Нават на заробак у некалькі дзесяткаў тысяч рублёў так званыя дзяды прымушаюць салдата нешта браць ім у краме. А што салдат хоча
Але і гэта не самае цікавае ў арміі. Ёсць жа яшчэ медыцына. Ёсць афіцэры, якія зялёныя прыйшлі з Акадэміі. Там іх нават не вучылі, як звяртацца да салдатаў. Яны стаяць расшпіленыя, рукі ў кішэнях, а шапка нават не на патыліцы — у некаторых яе наагул няма. Вось такія ў нас афіцэры.
Цяжка змяніць сістэму, якая захоўвалася гадамі. Але я лічу, калі мы працягнем змагацца, урэшце гэта ўсё выправіцца.
Я вельмі ўдзячны Франаку Вячорку за тое, што цяпер напэўна ведаю, за што змагацца.
Канешне я мог бы гаварыць пра гэта доўга, але мушу яшчэ бараніць паветраную прастору Беларусі.