Сусветная асацыяцыя календароў выступае з ініцыятывай замены цяперашняга грыгарыянскага календара, які быў уведзены яшчэ ў XVI стагоддзі.

Кіраўнік асацыяцыі Уэйн Рычардсан не выключае, што новы каляндар будзе ўведзены ўжо з 2012 года.

Асацыяцыя прапануе новы від вылічэння: прапанаваны каляндар змяшчае 365 дзён, аднак кожны год, які пачынаецца з нядзелі, мае адзін дадатковы дзень — другую суботу. Такая сітуацыя будзе акурат у 2012 годзе.

Экспертызу ў ААН зараз праходзіць яшчэ так званы Сіметрычны каляндар

— яго ідэя ў тым, што кожны новы месяц будзе пачынацца з панядзелка. Платай за гэта з’яўляецца павелічэнне колькасці дзён — да 35 для лютага, траўня, жніўня і лістапада.

Пры гэтым колькасць дзён для ўсіх астатніх месяцаў скарачаецца да 28.

Варта адзначыць, што ідэя ўвядзення сіметрычнага календара мае адзін вялікі мінус. У выніку змяншэння колькасці дзён да 28, многія людзі проста пазбавяцца свайго дня нараджэння.

Нагадаем, што Вялікдзень у 2010 годзе для праваслаўных і заходніх хрысціянаў наступіць у адзін дзень — 4 красавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру