Дарагія землякі, фронтаўцы, паважаныя беларусы.

Віншую Вас з надыходзячым Новым годам! Настае 2010‑ты. Ужо мінула дзевяць гадоў ХХІ стагоддзя, адбылося ў сьвеце шмат пераменаў да лепшага. Толькі ў лепшай для нас краіне нібы спынілася плынь часу. Год за годам — адзін твар, год за годам — адно і тое, год за годам на Новы год мы зычым адзін аднаму шчасьця, свабоды і лепшае долі, але яны спазьняюцца, бо кожны на сьвеце хоча іх мець у доме ня госьцем, і трэба за іх змагацца.

У Новым годзе падрыхтуйма наш дом да іхняга прыходу. Няхай стане ён чыстым і сьветлым, і сьвежы вецер хай вее за яго вакном.

Шануйма яго ў сэрцы сваім, бо шчасьце ёсьць толькі на Бацькаўшчыне. Беражэм яго, бо свабода для нас можа быць толькі ў нашай краіне. Любем яго, бо няма долі без Беларусі.

Шчыра зь любовяй,

Зянон Пазьняк, 31 сьнежня 2009 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?