8 студзеня Еўрасаюз прадставіць тры новыя культурныя сталіцы Еўропы. На 2010 год імі выбраны нямецкі Эсэн, а таксама ўся вобласць Рур; венгерскі горад Печ ды турэцкі Стамбул.

Даліна Рур вядомая сваёй вугальнай і сталеліцейнай прамысловасцю. Апошнія гады былі адзначаны заняпадам індустрыяльнай актыўнасці ў гэтай частцы Нямеччыны.

«Гэта унікальная магчымасць паказаць ўсёй Еўропе і Нямеччыне, чаго можа дасягнуць метраполія. Наш рэгіён змяніўся. Зараз працуюць усяго 4 вугальныя шахты».

Нягледзячы на сваё індустрыяльнае мінулае, рэгіён ўражвае насычанасцю культурнага жыцця — 120 тэатраў, 100 канцэртных залаў і 200 музеяў.


Венгерскі горад Печ мае дзвюхтысячагадовую гісторыю, а раннехрысціянскі некропвль на яго тэрыторыі уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Знаходзячыся на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў, гэты горад ўвабраў у сябе культуру захаду і ўсходу.


Турэцкі Стамбул вядомы на ўвесь свет. За сваю шматвяковую гісторыю горад пабываў рэзідэнцыяй 10 рымскіх, 82 візантыйскіх імператараў і 30 асманскіх султанаў. Музеі і гістарычныя славутасці Стамбула захоўваюць палову каштоўнасцяў і рэліквій краіны.

Цягам усяго года ў гэтых гарадах пройдуць цікавыя культурныя мерапрыемствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?