«Першы канал» паказаў першую за доўгі час маўчання карыкатуру на Мядзеведзева і Пуціна.

У навагоднім эфіры расійскага «Першага канала» паказалі кампутарны мульфільм, галоўнымі персанажамі якога стаў прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў і прэм’ер-міністр Уладзімір Пуцін. Кіраўнікі краіны былі прадстаўленыя ў карыкатурным выглядзе. У анімаваным фільме Мядзведзеў і Пуцін з дапамогай прыпевак падводзілі вынікі 2009 года, граючы адначасова на гармоніку і бубне.

Мульфільм вельмі здзівіў замежную прэсу, бо раней афіцыйныя расійскія каналы баяліся жартаваць з Уладзіміра Пуціна. У польскай газеце Wyborcza выйшаў артыкул пад назвай «Пуцін і Мядзведзеў у батлейцы. Смелая крытыка?» Як адзначае выданне, у анімаваным фільму Мядзеведзеў выступае добрым паліцэйскім, а Пуцін — злым. Калі Пуцін спрабуе сказаць грубае слова, Мядзевеў імгненна замяняе яго больш прыстойным.

У прыеўках узгадвалася многія востыя моманты адносінаў Расіі з іншымі краінамі: будаўніцтва новага трубаправода, газавыя спрэчкі з Украінай, незадаволенасць Крэмля тым, што расійскі капітал не здолеў выкупіць канцэрн «Опель».

Амерыканская New York Times таксама адзначыла, што пасля доўгага перапынку ў Расіі зноў пачалі жартаваць з першых асобаў дзяржавы. Выданне іранізуе, што тэартытычна, пажартаваць з Уладзіміра Пуціна нескладана: можна забаўляцца з ягонай галавы «у форме лямпачкі», цяжкімі павекамі і вострым носам, над ягонай паходкай, нізкім ростам ці любоўю хадзіць без кашулі.

Нагадаем, што не так даўно «Першы канал» зняў мульфільм пра Аляксандра Лукашэнку , які паказалі ў праграме «Культ личности». Як заявіў генеральны прадусар канала Канстанцін Эрнст расійскім СМІ, такі ж мультфільм яны збіраюцца зняць і пра Пуціна з Мядзведзевым.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру