Вязень мексіканскай турмы хацеў пачаць новы год вольным чалавекам, але распрацоўваючы свой дзёрзкі плян уцёкаў, не разлічыў адзін параметр — таўшчыні кратаў.

42-гадовы Рабэрта Карыла, сталы насельнік мексіканскай турмы Вале Хермоса, у навагоднюю ночку вырашыў даць драла з пастылай камеры: каб стварыць адтуліну паміж столлю і кратамі, ён раструшчыў кавалак бетону. Але замест таго каб шчасліва мінуць пралаз, захрас азадкам у жалезных прэнтах.

Турэмшчыкі знайшлі Рабэрта, падвешанага носам уніз: ногі ў камеры, а тулава і галава — амаль на волі. Але ж іх выклікаў менавіта спадар Карыла: яму давялося зрабіць гэта, калі ён канчаткова ўсвядоміў, што загруз настала. Узвясёленыя відовішчам турэмшчыкі скарысталіся электрапілой —адмыслова дзеля вызвалення небаракі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?