Футбольная федэрацыя Ірана павіншавала ізраільскіх калегаў з Новым годам.
Адзін з кіраўнікоў Федэрацыі футбола Ірана падаў у адстаўку пасля таго, як высветлілася, ад імя Федэрацыі было адпраўлена віншавальнае пасланне Федэрацыі футбола Ізраіля.
Іранскі спартыўны чыноўнік сцвярджае, што электроннае паведамленне ў Ізраіль было адпраўлена па памылцы.
Інцыдэнт прывёў да канфузу ў кіраўніцтве іранскім футболам: іранцы заяўляюць, што ў іх адраснай кнізе Ізраіль быў выкрэслены з агульнага спісу футбольных федэрацый свету.
Прадстаўнікі ізраільскіх футбольных уладаў паведамілі, што яны адказалі на віншаванне, пажадалі іранскаму народу шчаслівага Новага года, а скончылі сваё паведамленне смайлікам, які падміргваў.
0
0
0
0
0
0