Надвор'е11

Нас чакае два дні мярзотнай слоты, але месцамі +9°С, а ў чацвер вернецца сапраўдная зіма

Прагноз надвор'я на 6—8 лютага.

Заслаўе зімовае. Фота: «Наша Ніва»

6 лютага ў многіх раёнах Беларусі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі чакаюцца слабы галалёд і наліпанне мокрага снегу, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер месцамі парывісты, днём па паўднёвым захадзе краіны ў асобных раёнах моцны парывісты.

Ноччу 0..-5°С, максімальная днём -2..+4°С; па паўднёвым захадзе рэспублікі: ноччу +1..+3°С, днём +5..+9°С. У Мінску чакаецца -1..+1°С.

7 лютага надвор'е будзе вызначаць цыклон, які перамяшчаецца з поўдня Швецыі праз Беларусь на цэнтральныя раёны Еўрапейскай тэрыторыі Расіі.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж), ноччу і раніцай месцамі чакаецца моцны снег. У асобных раёнах прагназуюцца наліпанне мокрага снегу, слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў парывісты, месцамі, а днём у многіх раёнах па поўдні Беларусі моцны парывісты.

Ноччу будзе знаходзіцца ў межах ад -7°С па паўночным усходзе да +6°С па паўднёвым захадзе краіны; максімальная днём складзе ад -4°С па поўначы да +8°С. У Мінску чакаецца ад 0°С да мінус 2°С.

У чацвер, 8 лютага, ноччу на ​​большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Ноччу -3..-10°С, пры праясненнях паветра будзе ахалоджвацца да -13°С, па поўдні краіны яна складзе -2..+1°С, максімальная днём ад -6°С па паўночным усходзе да +2°С па поўдні і паўднёвым захадзе Беларусі. У Мінску раніцай -7°С, удзень мінус 2°С, да вечара мінус 5°С.

Каментары1

  • Жвір
    05.02.2024
    Ну, я ж казаў...

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Панядзелак стаў самым гарачым днём у гісторыі назіранняў

«Востраў чысціні» канчаткова ліквідуецца1

Былую жонку спевака Руслана Мусвідаса таксама судзілі за пратэсты

Палітвязень Дзяніс Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць спёку: Ніякіх выхадаў у цяпліцу

50 дзецям адмовілі. У беларускамоўнай гімназіі Вільні замала месцаў, бацькі просяць набіраць больш класаў11

Ілан Маск заявіў, што згубіў сына з-за блакатараў палавога выспявання24

У Францішка Скарыны ў Празе скралі пяро — гэта здарылася не ўпершыню3

Замежнікі пішуць у сацсетках, што збіраюцца ў Беларусь па бязвізе. А іх упрошваюць перадумаць11

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →