Камета. У 1910 годзе з’явіцца на небе камета. Забабонныя людзі кажуць, што камета з’яўляецца толькі перад якім‑небудзь няшчасцем, а ёсць і такія, каторыя думаюць, быццам камета наляціць на зямлю і наступіць канец свету.

Што станецца, калі камета спаткаецца з зямлёй? Зямля пройдзе скрозь каметы, як куля праз хмару пылу, і ніхто на зямлі гэтага не ўбачыць. Толькі ў ясную ночку будзем назіраць падаючыя зоркі — гэта будуць згараць у паветры каменьчыкі, якія складаюць камету.

НН. №1. 1910

Пуцін. Рэйтынг Пуціна ў Расіі стабільна перавышае 60%. У Пуціну Расія знайшла страчанае на пачатку ельцынскіх рэформаў адзінства. Мужчыны бачаць у ім свайго знаёмага Вову‑шпэндзіка, жанчыны — непітушчую, надзейную падпору.

Некаторыя лічаць, што Пуцін можа стаць жорсткім дыктатарам, з паталагічнымі схільнасцямі, ставячы ў прыклад вайну ў Чачэніі на вынішчэнне. Іншыя, наадварот, звяртаюць увагу на тое, што Пуцін — фігура не харызматычная, што карысна для фармавання дэмакратычнай свядомасці.

У Пуціну няма нічога містычнага. Ён — прэзідэнт‑функцыя, функцыя ад тых сілаў, якія цяпер маюць уплыў у Расіі з улікам патрабаванняў крайне шавіністычнага і мілітарызаванага расійскага грамадства.

Што датычыць Лукашэнкі, дык яму на 8 гадоў можна развітацца з марамі пра расійскі трон.

НН. №1. 2000

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0