Зміцер Вайцюшкевіч працуе над новым альбомам. Яго складуць песні на вершы сучасных шведскіх паэтаў.

Сярод аўтараў — Катарына Фростэнсан, Іда Бёр’ель, Кенэт Клемец. Над перакладамі працавалі Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў і Дзмітрый Плакс.

Толькі адна песня напісана айчынным аўтарам. Гэта «Беларускія мужчыны» Андрэя Хадановіча. Яна будзе адказам на верш шведскага паэта «Шведскія мужчыны», што таксама песняй загучыць на кружэлцы.

Зміцер Вайцюшкевіч запэўнівае, што новы альбом будзе значна адрознівацца ад папярэдніх. Да традыцыйных інструментаў дададуцца перкусіі, кселафон. Ды і песні будуць не заўжды рыфмаванымі.

«Гэта хвалі, гэта ф’ёрды, гэта мора, гэта вецер»,

— так характарызуе працу сам спявак.

Альбом павінен выйсці ўжо вясной.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?