Стогадовую рысу пераступілі 47 мінчанаў - 39 жанчын і 8 мужчынаў, паведамляе камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Усяго ў сталіцы цяпер жывуць 2 394 доўгажыхары, якія дасягнулі 90-гадовага веку. Найстарэйшай мінчанкай лічыцца Клаўдзія Якімовіч, якая жыве ў Маскоўскім раёне. Яна нарадзілася яшчэ ў XIX ст. — у 1894 годзе.

Паводле звестак камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, на 1 студзеня 2010 г. у органах сацыяльнай абароны сталіцы на ўліку знаходзяцца амаль 405 тыс. атрымальнікаў пенсій (22,1% ад агульнага ліку насельніцтва Мінска). За 2009 год лічба пенсіянераў вырасла на 11 тыс. Атрымліваюць пенсіі 126,1 тыс. (31,1%) мужчынаў і 278,8 тыс. (68,9%) жанчын. Асноўная частка атрымальнікаў пенсій (86,7%) — гэта людзі, якія дасягнулі пенсійнага веку (55 гадоў — жанчыны і 60 гадоў — мужчыны). З іх яшчэ працуюць 35,6% (144,1 тыс. чалавек).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?