Паводле такога графіку, на жаданне гаспадароў буйных гандлёвых цэнтраў, будуць працаваць чатыры дзіцячыя садкі. Падоўжаныя групы ствараюць для дзяцей работнікаў гандлёвых цэнтраў.

У аўторак мэр Вільні Вілюс Навіцкас заявіў, што так можна будзе «забіць двух зайцоў» — стварыць новыя працоўныя месцы, а бацькам не прыйдзецца пакідаць дзяцей дома без нагляду.

Паводле мэрыі, расходы возьмуць на сябе гаспадары гандлёвых цэнтраў, паведамляе delfi.

У Мінску звычайныя групы ў садках у ідэале працуюць ад 7:00 да 19:00. Хоць адразу па 18-й збольшага бацькі разбіраюць дзяцей.

У перадсвяточныя дні дзетак рэкамендуюць забіраць раней. Сёння 6 студзеня, напрыклад, пасля 16‑й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0