Дзяржаўтаінспекцыя папярэджвае кіроўцаў пра рэзкую змену ўмоваў надвор'я, якое чакаецца 9 студзеня.

Паводле сіноптыкаў, 9 студзеня чакаецца моцны снегапад, мяцеліца. На дарогах магчыма галалёдзіца. У сувязі з гэтым ДАІ пераканаўча просіць кіроўцаў быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, выбіраць хуткасць руху, зыходзячы з дарожных і ўмоў надвор'я, захоўваць бяспечную дыстанцыю і правілы праезду там, дзе няма пешаходных пераходаў.

Пешаходы, у сваю чаргу, павінны пераходзіць праезную частку толькі ў прызначаных для гэтага месцах, пераканаўшыся ў тым, што ўсе транспартныя сродкі спыніліся і саступаюць дарогу. У цёмны час сутак і ва ўмовах недастатковай бачнасці неабходна выкарыстоўваць на верхнім адзенні святлоадбівальныя элементы.

ДАІ сталіцы таксама просіць кіроўцаў не паркаваць аўтамабілі на праезнай часткі, каб не ствараць перашкоды для працы снегаўборачнай тэхнікі. У адваротным выпадку аўтамабілі будуць адбуксаваныя на ахоўныя стаянкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?