Як паступаць, каб дзеці, вырасшы, шанавалі сваіх бацькоў і былі ім апорай на старасьць?

Трэба, пакуль дзіцё малое, вучыць яго гаварыць роднай мовай, шанаваць гэту мову. Дзяцей вашых у школе не навучаць шанаваць родную мову, а разам з тым і вас самых. У школах дзіцё вучаць у чужой мове. Вось, трэба, каб бацькі перасьцерагалі іх ад гэтага: такім чынам яны выкажуць перад дзяцьмі, што ня ўся мудрасьць у школе, што просты бацька можа навучыць шкаляра таго, чаго ў школе ня вучаць, што тое «простае» яму, бацьку, дорага.

ВЛ

«НН». 1911. №30

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0