Супольны калядны канцэрт «Мой сябра анёлак» у канцэртнай залі «Мінск» 7 студзеня нагадваў ранішнік у дзіцячым садку. Дарма, што пачаўся ён а 7-й вечара. Зала і сцэна цягам усёй праграмы поўнілася дзіцячым смехам.

 Вялі калядны вечар Зміцер Вайцюшкевіч і Ганна Хітрык.

Вялі калядны вечар Зміцер Вайцюшкевіч і Ганна Хітрык.

 Анёлкі-дзеці і блакітнавокая кароўка.

Анёлкі-дзеці і блакітнавокая кароўка.

 Спяваюць Алесь Зайцаў і Наста Някрасава.

Спяваюць Алесь Зайцаў і Наста Някрасава.

 Зміцер Вайцюшкевіч з сынам Язэпам і жонкай Галінай Казіміроўскай.

Зміцер Вайцюшкевіч з сынам Язэпам і жонкай Галінай Казіміроўскай.

 «Хто з анёлкам пасябруе?»

«Хто з анёлкам пасябруе?»

Аматары творчасці Змітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra ўжо прызвычаіліся да традыцыйных калядных канцэртаў 7 студзеня ў КЗ «Мінск». Сёлета іх чакалі сюрпрызы: гэтым разам Вайцюшкевіч падрыхтаваў супольную з іншымі музыкамі праграму «Мой сябра анёлак», напісаўшы музыку на словы Арцёма Кавалеўскага; сам канцэрт прайшоў не ў Малой, а ў Вялікай залі.

«Трохі нязвыкла пець не аднаму і не ў малым памяшканні. Сёння вас чакае канцэрт-цягнік — цягнік артыстаў, цягнік зорак», — падрыхтаваў публіку музыка перад пачаткам канцэрту.

Аўтар тэкстаў Арцём Кавалеўскі расказаў пра тое, як ягоная сястра натхніла напісаць нізку вершыкаў пра анёлкаў і як гэтая ідэя ўвасобілася ў супольную праграму. Са сцэны ліліся спевы пра анёлкаў-ахоўнікаў, разважлівых анёлкаў, пра іх мары і просьбы. Ксенія Мінчанка, скрыпачка WZ-orkiestra, Алесь Зайцаў з «Босага сонца», Янка Маўзер, Наста Някрасава з Rock Folk, Галіна Казіміроўская з Concordia Chor, Мікола Прылуцкі з Купалаўскага тэатра ды іншыя музыкі, большасць у белых строях, а хтосьці і з белымі крылцамі за спіной, спявалі па чарзе гісторыі пра анёлкаў. Ганна Хітрык з гурта «Дзеці дзяцей» дапамагала Вайцюшкевічу весці вечар.

Па сцэне блукалі цені са знічкамі, кароўка з вялікімі блакітнымі вачыма. Дарослым анёлам-музыкам падпявалі чацвёра дзяцей-анёлкаў. У вольны ад спеваў час яны весяліліся на сцэне, скакалі і бегалі між дарослых, раздавалі гледачам з «будзьмаўскіх» торбачак цукеркі.
Не менш весела было ў залі на праходах: на канцэрт прыйшло шмат бацькоў з малымі дзецьмі, і большасці з іх было цяжка ўсядзець на месцы. «Ой будуць спаць сёння дзеці — набегаліся!», — заўважыў Вайцюшкевіч, робячы паўзу ў адной з песень, праспяваных па-за праграмай.

«Цяпер па вёсках ужо не ходзяць калядоўшчыкі, таму не пачуеш ужо такіх песень. Толькі ў двух вёсках — Крывічах ды Васілевічах», — справакаваў гледачоў спявак. З залі загучалі назвы: Шабаны, Наваградак.

«Ага, Малінаўка, Чыжоўка, там хораша жывуць! Дразды?» — жартаваў Вайцюшкевіч.
Недзіцячыя жарты ўпляталіся і ў анёльскую тэму. Разважаючы пра начальнікаў і анёлаў, Зміцер запытаў у Ганны Хітрык — няўжо і сярод начальнікаў ёсць трохі вышэйшыя за анёлкаў? Пасля песні Ганны пра анёлка, які згубіў акуляры — ці не самай пранізлівай і шчымлівай гісторыі ў праграме — грымнула бадзёрая і жыццесцвярджальная «Хто з анёлкам пасябруе?» Вайцюшкевіч паклікаў на сцэну ўсіх дзяцей і канцэрт канчаткова перарос у дзіцячае свята.

На развітанне музыка запрасіў усіх прыходзіць на канцэрты «Я нарадзіўся тут» у лютым і сакавіку. Сачыце за афішамі!

Глядзі яшчэ:
Тут можна спампаваць песьні з альбому «Мой сябра анёлак»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?