Падчас чарговага раўнду перамоваўпра ўмовы паставак нафты з Расеі ў Беларусь, праведзенага 6–7 студзеня ў Маскве, беларускі і расейскі бакі ня здолелі дасягнуць кампрамісу па прынцыповых пытаньнях, паведамляе радыё «Свабода» з спасылкай на БЕЛТА.

«Падчас перамоваў прадстаўнікамі беларускага боку прапанаваліся аргумэнтаваныя кампрамісныя варыянты па ўсіх пазыцыях, што абмяркоўваліся. Аднак было відавочна, што расейскія перамоўшчыкі не былі гатовыя прымаць якія-небудзь прынцыповыя рашэньні, кіруючыся выключна раней атрыманымі ўказаньнямі па перамоўнай пазыцыі», — паведаміла крыніца, блізкая да перамоваў.

У выніку бакамі было прынятае рашэньне ўзяць паўзу ў перамовах для правядзеньня дадатковых кансультацыяў. Пры гэтым беларускі бок па-ранейшаму выяўляе гатовасьць да працягу перамоваў да дасягнення ўзаемапрымальнага выніку, але выключна ў рамках дзейснай прававой базы беларуска-расейскіх адносінаў.

7 студзеня у Маскве працягваліся перамовы аб умовах пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь. Паводле прэсавага сакратара беларускага ўраду Аляксандра Цімашэнкі, перамовы вяла дэлегацыя ў ранейшым складзе намесьніка міністра эканомікі Анатоля Філонава і кіраўніка канцэрну «Белнафтахім» Валеры Казакевіча.

Першы віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Ўладзімер Сямашка, упаўнаважаны да падпісаньня дакумэнтаў, 8 студзеня таксама вылецеў у Маскву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0