У суботу, 9 студзеня, быў затрыманы знаёмы Сяргея Каваленкі актывіст «Маладой Беларусі» Тарас Сурган. Ён затрыманы быў у той момант, калі выносіў з хаты смецце.

Пра гэта НН паведаміў Павел Севярынец.

Тараса адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС Віцебска, зазначыў Севярынец.

Нагадаем, што актывіст КХП – БНФ Сяргей Каваленка быў затрыманы 7 студзеня пасля таго, як узняў бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай ялінцы Віцебска. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, у дачыненні да актывіста заведзена крымінальная справа.

Сёння таксама актывісты «Еўрапейскай Беларусі» перад будынкам Кастрычнікага РУУСа павесілі расцяжку «Свабоду Каваленку».

У панядзелак, 11 студзеня, віцебская грамадскасць збіраецца на пасяджэнне аргкамітэта, дзе будуць вырашаць, як бараніць Каваленку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?