Расія прапаноўвае Беларусі захаваць аб'ём бяспошлінных паставак нафты, якія складаюць 6,3 млн тон, паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на абазнаную крыніцу. Такі аб'ём бяспошлінных паставак прыносіць Беларусі выгаду ў $1,8 млрд у год.

«Расія выказала намер і далей субсідаваць эканоміку Беларусі ў памеры 6,3 мільёны тон нафты,

што, улічваючы стаўку $267, прыносіць Мінску выгаду ў памеры $ 1,8 млрд у год», - сказала крыніца.

«Расія выказала гатоўнасць пастаўляць у Беларусь бяспошлінна расійскую сырую нафту ў аб'ёме, неабходным для ўнутранага спажывання за выняткам уласнай здабычы Беларусі (каля 1,7 млн тон).

У цэлым аб'ёмы ўнутранага спажывання, паводле ацэнак спецыялістаў, складаюць 8 млн тон нафты ў год», - паведаміла крыніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?