У панядзелак, 11 студзеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай тэрыторыі краіны будзе ісці снег, ноччу – завеі. У паўднёва-ўсходніх раёнах чакаецца мокры снег з дажджом, галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Моцныя ападкі магчымыя ноччу месцамі ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях.

Вецер усходні, 6-11 метраў за секунду, парывы да 14 м/с, ноччу – месцамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад 3 да 10 градусаў марозу. У паўднёвых раёнах – мінус 1-2 градусы. Ноччу па поўначы слупок тэрмометра апусціцца да мінус 15 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?