Пра гэта паведаміў прэс‑сакратар прэм’ер‑міністра Аляксандр Цімашэнка.

Перамовы, што прайшлі 9 студзеня ў Маскве, аб пастаўках расійскай нафты ў Беларусь у 2010 годзе зноў завяршыліся безвынікова.

Паводле запрашэння віцэ‑прэм’ера РФ Ігара Сечына ў сталіцу Расіі прыбыла дэлегацыя на чале з першым намеснікам прэм’ер‑міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам. Свае аргументы беларускі бок падаў на аснове прававой базы двухбаковых адносінаў, падмацаваўшы разлікамі, раней узгодненымі экспертамі. Аднак перамоўшчыкі з боку Расіі не ўзялі гэта пад увагу, зазначылі ў прэс‑службе беларускага ўрада. У выніку ўдзельнікі пісьмова выклалі свае пазіцыі і завяршылі перамовы, заявіўшы пра гатоўнасць іх працягваць.

Раней неназваны эксперт у нафтавай сферы заявіў РІА Новости, што Беларусь можа пазбавіцца прапанаваных ільготаў, калі будзе зацягваць перамовы. Паводле яго слоў, Расія прапаноўвае паставіць у Беларусь бяспошлінна 6,3 млн. тон нафты для ўнутранага спажывання. Мінск настойвае на бяспошліннай пастаўцы ўсяго аб’ёму нафты, якая перапрацоўваецца на беларускіх НПЗ. Як паведаміў эксперт, Беларусь просіць павялічыць бяспошлінныя пастаўкі нафты да 30 млн. тон і абяцае ў іншым выпадку павялічыць пошліны на транзіт расійскай нафты да 45 долараў за тону (зараз 3,9 долара).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?