Падлетак з агнястрэльным раненнем паступіў 10 студзеня ў Петрыкаўскую цэнтральную раённую бальніцу. 14‑гадовы школьнік з вёскі Бабунічы Петрыкаўскага раёна быў дастаўлены са скразным раненнем правага перадплечча і сляпым раненнем галавы і шыі.

Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 10 студзеня ў адным з кварталаў Смятаніцкага лясніцтва паляўнічых угоддзяў ТАА «Тарока» каля вёскі Барычаў агнястрэльнае раненне школьніку нанёс мясцовы ляснічы 1964 года нараджэння. Выстрал быў зроблены са стрэльбы ТОЗ‑34 12‑га калібру.

Міліцыя ўстанавіла, што падлетак — сын егера. Ён папрасіўся з бацькам на паляванне, але бацька не ўзяў яго. Хлопчык самастойна прыйшоў у лес і там сустрэўся з паляўнічымі.

Бацька адправіў сына дадому. Калі падлетак ішоў праз хмызняк, іншы паляўнічы — ляснічы — выстраліў у яго і параніў. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?