...пераходныя граматы, вымпелы і сьцягі спаборніцтваў паміж працоўнымі калектывамі мелі свой прафсаюз.

— Хто за тое, каб ўнесьці ў праект працоўнай дамовы наступны пункт: падчас перадачы знаку першасьці рукі перадавіка павінны быць чыста вымытыя, не патлівыя і не сьмярдзець саляркай?..

...пасьля гучнага скандалу з латыскім дыпляматам Зімоўскі палюбіў здымаць парнаролікі.

…існаваў клюб вялікіх палярнікаў.

— Скажэце, сэр Робэрт Скот, што тут робіць той хакеіст? Хіба ён таксама адкрыў нейкі полюс?

— Ведаеце, Амундсэн, вы адкрылі паўночны і паўднёвы полюсы, а ён адкрыў цэлы шматпалярны сьвет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?