У вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна ў панядзелак правялі ў апошні шлях вядомага каталіцкага ксяндза Юозаса Бульку, былога пробашча мясцовага касцёла святой Ганны.

Ля хаты ў Мосары, жнівень 2009 года.

Ля хаты ў Мосары, жнівень 2009 года.

Мосар на вачах стаў турыстычнай сталіцай Глыбоччыны.

Мосар на вачах стаў турыстычнай сталіцай Глыбоччыны.

Апошні кадр.

Апошні кадр.

Святара пахавалі каля сцен гэтай святыні, дзе ён служыў каля 20 гадоў свайго жыцця. Як вядома, пахаванне святароў не на могілках, а каля касцёла ўказвае на іх асаблівыя заслугі. Развітацца с ксяндзом прыйшлі тысячы вернікаў. На пахаванне прыехалі каталіцкія біскупы з Беларусі, Літвы, Польшчы.

Юозас Булька нарадзіўся ў 1925 г. у літоўскай вёсцы Рыпайчай. У канцы 1980‑х г. атрымаў святарскае пасвячэнне і напрацягу многіх гадоў працаваў у мосарскай парафіі Святой Ганны.

Юозас Булька многае зрабіў для добраўпарадкавання Мосара. Па яго ініцыятыве ў вёсцы створаны Крыжовы шлях, стадыён, страусіная ферма, дэндрапарк з крыніцамі, фантанамі і скульптурамі, перад касцёлам св. Ганны узведзены помнік Яну Паўлу II.

У 2005 годзе Юозас Булька стаў першым беларускім ксяндзом, удастоеным лукашэнкаўскай прэміі «За духоўнае адраджэнне»,

а ў 2006 годзе ўказам прэзідэнта быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны за падзвіжніцкую дзейнасць па ўмацаванні духоўных каштоўнасцяў і прапагандзе здаровага ладу жыцця.

У той жа час апошнія гады ягонага жыцця былі азмрочаны прывідамі з мінулага.

У кастрычніку 2008 года пракуратура Літвы выдала ордэр на арышт Юозаса Булькі і абвясціла яго ў вышук па абвінавачванні ў генацыдзе.

Па версіі літоўскіх пракурораў, у пачатку 1950-х гадоў Булька супрацоўнічаў з камуністычнымі ўладамі, дапамагаючы ім высочваць і забіваць партызан, якія ваявалі супраць савецкай улады.

Ксёндз Булька рэагаваў на звінавачванні ўхіліста і адмовіўся з'яўляцца ў Літву на суд. «Мне не могуць прабачыць, што я – літовец – жыву ў Беларусі, служу тут Богу і стварыў у гэтай краіне такую прыгажосць, а таксама з малых гадоў веду актыўную барацьбу з алкагалізмам», – сказаў Булька.

«Калі я вінаваты, то каюся», – падкрэсліў святар.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?