У другой палове 2009 года ўлады Еўрасаюза канфіскавалі 447 тыс фальшывых купюр еўра, што на 8% больш, чым у першым паўгоддзі,

паведамляе прэс‑служба Еўрапейскага цэнтральнага банка.

Найбольш папулярнай сярод фальшываманетчыкаў з’яўляецца купюра ў €20. На долю гэтых банкнот прыпадае палова ўсіх фальшывых грошай у зоне еўра.

На долю купюры ў €50 доля ў нелегальным абароце складае 30%, а для банкноты самай высокай вартасці — у €500 — 0,5%.

Прычым большасць фальшывых банкнотаў ходзіць у краінах еўразоны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?