Беларускія паэты Анатоль Вярцінскі і Валярына Кустава завітаюць на Полаччыну па запрашэнні суполкі «Рубон» Наваполацкай гарадской арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» 14 студзеня.
Цягам дня літаратары правядуць некалькі сустрэчаў са школьнікамі: у гімназіі №2 горада Полацка ў 12.00 і ў гімназіі №2 горада Наваполацка ў 14.00.
А ў 17.30 усе аматары беларускай паэзіі запрашаюцца на творчую сустрэчу з вядомымі паэтамі ў зале бібліятэкі імя Я.Коласа ў Наваполацку.
Сустрэчы ладзяцца пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!».