Паводле вынікаў даследаванняў аўстралійскіх навукоўцаў, у людзей, што бавяць перад тэлевізарам больш за тры гадзіны штодзень, узрастае рызыка сардэчнага прыступу.
Тыя, хто глядзіць у экран больш за 4 гадзіны ў дзень, павялічваецца імавернасць захворвання сардэчна-сасудзістай сістэмы на 80%. Кожная гадзіна прагляду тэлевізара таксама павялічвае на 9% рызыку захворвання ракавых захворванняў.
Праўда, навукоўцы не ўдакладняюць, гэта менавіта ўплыў тэлевізара ці гаворка проста пра сядзячы лад жыцця. Напэўна ж, утаропіцца ў экран кампутара не здаравей.