З 29 красавіка авіякампанія Star1 Airlines павялічвае колькасць палётаў з Вільні ў Лондан. З канца красавіка самалёты авіякампаніі будуць лётаць у Лондан не пяць, а шэсць разоў на тыдзень.
«Мы заўважылі, што гэты маршрут замацаваўся ў нашым раскладзе, у нас ёсць пастаянныя кліенты — гэта прадпрымальнікі і эмігранты», — цытуюцца ў паведамленні словы прадстаўніка Star1 Airlines Юратэ Рупшэне.
Паводле яе слоў, на павелічэнні колькасці рэйсаў адбілася і адмова ад гэтага напрамку авіякампаніі Aer Lingus (паведамляюць, што ад гэтага маршруту адмовяцца з канца сакавіка).
З 29 красавіка 2010 года самалёты Star1 Airlines будуць лётаць у Лондан практычна штодня (апроч суботы).
У Беларусі віленскі аэрапорт жартам называюць «Мінск‑3», з прычыны яго блізкасці і зручнасці. Натуральна, калі маеш шэнгенскую візу.
Каментары