На сайце www.ruhavik.org аб’яўлены конкурс на найлепшую кармушку для птушак. Натуралісты падлічылі, што з 10 сініц узімку гінуць 8—9. Аднак, калі напаўняць некалькі кармушак хаця б раз на тыдзень, за зіму можна выратаваць сотню птушак.

А каб выйграць у конкурсе трэба:

1. Зрабіць кармушку

2. Наляпіць на яе паперку з назвай сайту www.ruhavik.org, каб на фотаздымку можна было даведацца, што кармушка зроблена вамі;

3. Павесіць кармушку з кормам там, дзе яе агледзяць птушкі;

4. Сфатаграфаваць кармушку (найлепей — з наведнікамі);

5. даслаць фотаздымак па электроннай пошце на [email protected] да 20 лютага.

Пяць пераможцаў конкурсу атрымаюць аўтарскія экалагічныя канапляныя сумкі. Кожны ўдзельнік атрымае значак з лагатыпам акцыі. Падрабязнасці конкурсу і некалькі варыянтаў кармушак можна знайсці на сайце www.ruhavik.org