Інцыдэнт адбыўся на мінулых выходных у аэрапорце Капенгагена.
У той час, калі маці дзіцяці шукала білеты, дзіця забралася на стужку для багажу - і паехала.
Хлопчык праехаў цераз сканер, затым кампутар, які не змог вызначыць тып багажу ды наклеіў на дзіця налепку «спецыяльны багаж», а потым адправіў яго далей.
Дзіця выратаваў работнік аэрапорта, які пачуў плач малога.
Хлопчыка цэлага і здаровага вярнулі маці.