Цырымонія ўзнагароджання найлепшых музыкаў Беларусі адбудзецца 4 сакавіка.

Сёлета рок‑каронамі будуць ганараваць 14‑ы раз. У розныя часы былі каранаваныя такія гурты, як «Крама», «Крыві», «Крамбамбуля», двойчы каралямі былі прызнаныя НРМ, «Ляпіс Трубяцкой» і «Нейра Дзюбель».

Сваю згоду на ўдзел у цырымоніі ўжо далі такія гурты, як «Крама», «Нейра дзюбель», «Без білета», Зміцер Вайцюшкевіч. Зараз завяршаюцца перамовы з асноўнымі прэтэндэнтамі на галоўную рок‑карону — гуртамі «Ляпіс Трубяцкой» і «Зэ тубс».

Пераможцы ў кожнай з 13‑ці намінацый будуць названыя непасрэдна на самой цырымоніі 4 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?