У Англіі пражывае самы маленькі ў свеце сабака. Ён паходзіць з пароды чыхуахуа ды мае рост 10 сантыметраў.

Яго гаспадыня 78‑гадовая Джын Тындал з Брэдфарда разводзіць чыхуахуа ўжо цягам пяці гадоў.

«Ён вельмі маленькі, усяго 10 сантыметраў, і можа цалкам змясціцца ў далоні» — кажа сп‑ня Тындал. Жанчына распавядае, што недахоп росту сабака кампенсуе сваёй вялікай індывідуальнасцю.

«Ён спіць ўвесь дзень на бутэльцы з гарачай вадой, якую я даю, каб сагрэўся. А калі кладуся спаць, прачынаецца і пачынае шалёна круціцца вакол мяне. Я яго ледзь стрымліваю.

Хоць ён і маленькі, але мае ў сабе столькі любові і радасці, што хопіць на сабаку нармальнага памеру», — кажа Джын Тындал.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?