Рэтра-афіша да трымценніка «Фотапавялічэнне»

Рэтра-афіша да трымценніка «Фотапавялічэнне»

Праект Cinemascope прэзентуе рэтраспектыву стужак патрыярха італьянскай рэжысуры Мікеланджэла Антаніёні (1912-2007) ў мінскім кінатэатры «Перамога» (Інтэрнацыянальная, 20).

13.01 «Прыгода»/ L'AVVENTURA (1960). Пачатак у 18-40.

Стужка прынесла сусветную славу Антаніёні, у ёй закранутыя ўлюбёныя тэмы рэжысёра: біткасць і нетрываласць пачуццяў, складанасць і супярэчлівасць жаночага характара. Наступныя фільмы «Ноч» (з Марчэлам Мастраяні ў галоўнай ролі) і «Зацменне» (з Алэнам Дэлонам і Монікай Віці ) лічацца своеасаблівымі працягамі гэтай трылогіі: дзейныя асобы мяняюцца — нясталасць чалавечых стасункаў застаецца.

20.01 «Ноч» / LA NOTTE (1961)

У ролях: Марчэла Мастраяні, Жана Маро, Моніка Віці. Прэмія «Залаты мядзьведзь» Берлінскага кінафэсту.

27.01 «Зацменне» / L'ECLISSE (1962)

У ралях: Алэн Дэлон, Моніка Віці, Франсіска Рабаль.

3.02 «Фотапавялічэнне»/ BLOWUP (1966). Першы англамоўны трымценнік Антаніёні паводле апавядання Хуліё Картасара «Сліна Д'ябла», які прынёс Антаніёні «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафэсту. Крымінальна-містычная драма на тле пярэстастасцяў свінгуючай сталіцы, Лондана 60-ых. Паспяховы фатограф, выпадкова здымае забойства і трапляе ў вір прыгодаў і таямнічых сцэнаў-мрояў.

Усе стужкі рэтраспектывы дэманструюцца на мове арыгіналу з субтытрамі.

Чытаць яшчэ:

Артыкул Андрэя Расінсткага пра творчасць Антаніёні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?