Нацыянальны камітэт Аб’яднаных дэмакратычных сіл разгледзеў пытаньне аб дзейнасьці на наступны год. Да канца жніўня сябры Нацкаму прадставяць пляны па сваіх напрамках дзейнасьці. У верасьні будзе зацьверджаны агульны плян працы Нацыянальнага камітэту. Сябры Нацкаму адзначылі, што прыйшоў час «удакладніць сфэры дзейнасьці Нацкаму і ўзмацніць ягоную легітымнасьць». Таксама ў сувязі з мясцовымі выбарамі неабходна «пазытыўнае пасланьне, якое адкажа на пытаньне «Што рабіць?» у рэгіёнах».
Галоўны урок Плошчы
«Тут дубак, як сярод зімы,
Міхалыч, зьезьдзі па каву!»
Яны верылі ў нас, бо мы
Стаялі да іх ТВАРАМІ.
Рэспэктабельныя і бэйбусы,
Мужыкі і бабулькі жвавыя
Несьлі швэдры, лекі і тэрмасы
Бо мы сталі да іх ТВАРАМІ.
Раніцою, як далягляд
Разглядалі літары сінія
Ды не вытрымалі б і дня
Калі б сталі да іх СЬПІНАМІ.
Дык чаму камітэты й калегіі
Зноў гуляюць у гулі, як малыя?
Колькі можна трындзець пра «стратэгію»?
Да землякоў -- станьце ТВАРАМІ.
❏
Андрэй Баранаў - абаронца намётавага мястэчка, вязень Акрэсьціна ў сакавіку. Аўтар дзёньніка «3 дні, 3,5 ночы і 10 сутак, альбо Як я стаў аптымістам», надрукаванага ў часопісе «ARCHE»
0
0
0
0
0
0