спрабуе расшыфраваць у сваёй новай кнізе «Бювар» мастак і літаратар Уладзімір Сіўчыкаў. Часам пераймаючы форму вангогаўскіх шчымлівых лістоў да брата (Вінсэнт усё жыццё ліставаўся са сваім братам Тэа), Уладзімір Сіўчыкаў стварыў эсэ «Загадкі Вінцэнта». Але «Загадкі Вінцэнта» — не жыццяпіс у стылі знакамітай аповесці Ірвінга Стоўна «Прага да жыцця». У эсэ біяграфія спадара Жывапіса — адно ўрадлівая глеба для развагаў пра прыроду творчасці, каранёў мастакоўства, а таксама ключ да разумення дзіўнага і супярэчлівага з'явішча — жыцця з талентам.

Нястача, невядомасць, ментальныя хваробы, сямейная неўладкаванасць — прыватнае жыццё вялікага галандскага мастака, што напоўніў свежым алеем заіржэлыя колы сусветнага жывапісу, было закладніцай, саўдзельніцай і ўвадначассе абвінавацелькай ягонага таленту. Творчасць Ван-Гога безупынку патрабавала ахвяраў, праяўляючыся ў сваёй непрыхаванай бязмежнасці. На адваротным боку Месяца холадна і цёмна, а за ўдоранасць даводзіцца плаціць. І не важна па якім свяціла ходзіць небе: галандскім ці беларускім.

Акрамя эсэ «Загадкі Вінцэнта» ў кнігу «Бювар» увайшлі падарожныя нататкі «Мюнхаўзэнаў камень, або пілігрымка ў Крывію», а таксама разгорнутая гутарка з польскім амбасадарам Генрыкам Літвіном.

Уладзімір Сіўчыкаў. Бювар. Маналогі і дыялогі. Мінск: «Радыёла-плюс», 2009, — 120с., 365 ас.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру