Экс‑барысаўчук Анры Хагуш, які належыць казанскаму «Рубіну», а мінулы сезон гуляў за «Кубань», наступны год правядзе ў форме «Растова».

«Растоў» дамовіўся з «Рубінам» пра арэнду да канца сезона правага абаронцы. Анры Хагуш ужо прайшоў з камандай медабследаванне, здаў тэсты і адправіўся на збор у Турцыю, паведамляе football.by

У мінулым сезоне «Растоў» фінішаваў на 14‑м месцы, набраўшы на чатыры балы болей, чым «Кубань», што пакінула эліту.

Чэмпіянат‑2010 стартуе 12 сакавіка. «Растоў» першы матч правядзе дома з «Томью».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0