У перадсвяточныя і святочныя дні ў Беларусі было прададзена ёлачных цацак і ўпрыгажэнняў, карнавальных касцюмаў, ёлак, іншых навагодніх тавараў на агульную суму 18,8 млрд. рублёў.

Пра гэта паведаміла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч 13 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, з 19 па 23 снежня ў Беларусі працавалі 875 ёлачных кірмашоў (для параўнання: у 2008 годзе — 769). За снежань 2009 года было рэалізавана 208 тыс. жывых ёлак на суму 2,2 млрд. рублёў. Акрамя таго,

47,2 млрд. рублёў атрымана за кулінарныя кандытарскія і мучныя вырабы, паўфабрыкаты, якіх было выпушчана 4,3 тыс. тон.

Як адзначыла Наркевіч, арганізацыі «Белдзяржхарчпрама» таксама падрыхтавалі 1 млн. 662,8 тыс. штук навагодніх падарункаў. У чацвёртым квартале 2009 года на ўнутраны рынак краіны было пастаўлена 4 млн. 408,3 тыс. бутэлек шампанскага, што на 7,3% больш, чым за аналагічны перыяд 2008 года.

Паводле слоў Наркевіч, на Цэнтральным калядным кірмашы, што прайшоў 25—26 снежня ў Мінску, было рэалізавана тавараў больш чым на 280 млн. рублёў. У іх ліку — агародніна і садавіна, мясныя і малочныя прадукты, прадукцыя птушкагадоўлі, рыба, кандытарскія вырабы, цацкі, ёлачныя ўпрыгажэнні, швейныя вырабы і галаўныя ўборы.

Як заявіла намеснік міністра, у перадсвяточныя і святочныя дні ў арганізацыях гандлю быў забяспечаны «вельмі шырокі асартымент харчовых і нехарчовых тавараў, найперш айчыннай вытворчасці». Пры гэтым, нягледзячы на лібералізацыю цэн у канцы года, іх рэзкага павелічэння не адзначалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?