Асаблівай папулярнасцю сярод турыстычных аб’ектаў ў мінулым годзе карысталася Белавежская пушча. У 2009 годзе яе наведалі больш за 235 тысяч турыстаў. Сядзібу Дзеда Мароза ў Пушчы наведалі звыш 95 тысяч.

Быў таксама арганізаваны першы экскурсійны маршрут з выкарыстаннем чыгуначнага транспарту — бесперасадачны купэйны вагон для турыстаў з Мінска ў Белавежскую Пушчу (і назад), які працаваў з 25 снежня па 9 студзеня 2010 года. Маршрут быў распрацаваны турыстычным цэнтрам «Дортур» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

«Прыемна, што чыгуначны транспарт паспяхова ўваходзіць у турыстычную індустрыю», — сказала Алена Салаўёва, кансультант Дэпартамента па турызме Міністэрства спорта і турызму на прэс‑канферэнцыі 14 студзеня.

Таксама Алена Салаўёва адзначыла, што з'явілася сядзіба Дзеда Мароза ў Налібоцкай пушчы (Валожынскі раён).

«За гэты час кароткі, новы яшчэ не ўладкаваны праект, які толькі пачынае сваю працу, ужо змог прыняць больш за 4 тысячы чалавек».

Усяго ў Беларусі каля тысячы турыстычных маршрутаў. За 2009 год створана больш за 300 маршрутаў з актыўным спосабам перамяшчэння: пешаходныя, водныя, конныя, веласіпедныя, аўтамабільныя, аўтобусныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?